9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая дактыласкапія праходзіць з масавымі парушэннямі

15

Юрысты БХК накіравалі ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Менска заяву з просьбай правесці праверку па фактах парушэнняў пры правядзенні масавай дактыласкапіі.

Прадстаўнікі БХК наведалі Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна і паназіралі за працэдурай масавай дактыласкапіі.

У будынку Камісарыята праваабаронцы тлумачылі грамадзянам, што ў іх выпадку працэдура дактыласкапавання з’яўляецца добраахвотнай і за адмову «адкатваць пальчыкі» яны не панясуць адказнасці. «На жаль, нашыя намаганні аказаліся марнымі, - адзначаюць праваабаронцы. – Людзі занадта запужаныя. Напрыклад, у чарзе хадзілі чуткі, што тых, хто не здаў адбіткі, не будуць пускаць за мяжу».

Праваабаронцы выявілі парушэнні ў працы супрацоўнікаў Фрунзенскага РУУС і Камісарыята, якія праводзілі дактыласкапію. Грамадзянам не тлумачылі, на якой падставе яны выкліканыя, падставы для адабрання адбіткаў пальцаў, права адмовіцца ад дактыласкапавання. Ніхто не патрабаваў ад грамадзянаў пісьмовых заяваў пра добраахвотную згоду на праходжанне працэдуры дактыласкапічнай рэгістрацыі. Між тым, згодна з законам дзяржаўная дактыласкапічная рэгістрацыя праводзіцца органамі ўнутраных справаў па пісьмовай заяве грамадзянаў па месцы іх жыхарства або знаходжання.

БХК звярнуўся ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Менска з просьбай правесці праверку па фактах гэтых парушэнняў і адрэагаваць належным чынам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках