9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзек, а не дапамога

16

У Беларусі з лістапада гэтага года на 0,3% падвысяцца памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія гадуюць дзяцей.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА у галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыльнай абароны.

Гэта абумоўлена зацвярджэннем новага бюджэта пражытачнага мінімума ў сярэднім на душу насельніцтва (гэты нарматыў ад 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2010 г. складае Br250 тыс. 70).

Такім чынам, ад 1 лістапада 2009 года штомесячная дапамога па дагляданні за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў складзе Br200 тыс. 60 (74 даляры ЗША), старэйшага за тры гады - Br75 тыс. 20 (27 даляраў ЗША). Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці дасягне Br1 млн. 250 тыс. 350, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br1 млн. 750 тыс. 490 (462 даляры ЗША). Аднаразовая матэрыяльная дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, пры нараджэнні першага і другога дзіцяці з лістапада гэтага года складзе Br250 тыс. 70 (92 даляры ЗША).

У Беларусі сістэмай дзяржаўнай дапамогі ахоплена 445 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў (24,9% дзіцячага насельніцтва краіны). Сёлета памеры дзіцячай матэрыяльнай дапамогі ужо тройчы пераглядаліся ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 лютага, з 1 траўня і з 1 жніўня).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках