9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўзроўні жыцця беларусы апярэдзілі Зімбабвэ і Кенію

22
Па ўзроўні жыцця беларусы апярэдзілі Зімбабвэ і Кенію

У рэйтынгу сусветнага дабрабыту Беларусь займае 85 месца з 104 даследаваных краін.

Рэйтынг сусветнага дабрабыту (Legatum Global Prosperity Index) складаецца лонданскім аналітычным цэнтрам «Legatum».

Каб вызначыць узровень дабрабыту і заможнасці ў свеце, аналітыкі «Legatum» бяруць пад увагу не толькі чыста эканамічныя паказчыкі жыцця ў асобных краінах, але і шырокі спектр палітычна-сацыяльных чыннікаў, уключна са ступенню дэмакратычнасці інстытутаў дзяржавы, узроўнем адукацыі, аховай здароўя, бяспекай грамадзянаў, даверам да ўраду, узроўнем асабістых свабодаў у грамадстве і жыццяздольнасцю розных грамадскіх груп, паведамляе «Радыё Свабода».

Першы дзесятак «найлепшых для жыцьця» краін свету, паводле рэйтынгу «Legatum», выглядае наступным чынам: Фінляндыя, Швейцарыя, Швецыя, Данія, Нарвегія, Аўстралія, Канада, Нідэрланды, Злучаныя Штаты Амерыкі, Новая Зеландыя.

Апошні дзесятак рэйтынгу, які ахоплівае 104 краіны з 90 адсоткамі сусветнага насельніцтва, выглядае так: Кенія, Альжыр, Танзанія, Нігерыя, Пакістан, Камерун, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Емэн, Судан, Зімбабвэ.

Месцы суседзяў Беларусі: Польшча (29), Латвія (32), Украіна (61), Расея (69).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках