9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Абмежаванне на крэдытаванне ў валюце будзе пастаянным

17

«Давайце не цешыць сябе», -- заявіў чалец савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Абмежаванне на крэдытаванне фізічных асобаў у замежнай валюце будзе пастаянным, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Беларусі, чалец савета дырэктараў Нацбанка Сяргей Дубкоў на міжнароднай канферэнцыі «Рознічныя банкаўскія паслугі: тэндэнцыі і перспектывы» у Менску, перадае «Інтэрфакс».

«Давайце не цешыць сябе. Часовасць - гэта тыя абмежаванні, якія накладвае на нас метадалогія. Абмежаванне будзе пастаянным», - адзначыў С.Дубкоў. Паводле яго словаў, для гэтага ёсць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны.

«Крэдытаванне сваіх грамадзянаў у замежнай валюце забароненае ў шмат якіх еўрапейскіх краінах», - сказаў ён.

Акрамя таго, па словах С.Дубкова, «узнікае пытанне па рызыках».

«Пры дэвальвацыі нацыянальнай валюты валютныя рызыкі пераходзяць на фізічных асобаў. Улічваючы, што даходы насельніцтва ў нас не растуць такімі тэмпамі, як летась, пры выдачы крэдытаў у замежнай валюце можа ўзнікнуць пытанне, што мы можам перайсці мяжу колькасці дэфолтаў фізічных асобаў, і гэта паўплывае на бяспеку і стабільнасць банкаўскай сістэмы», - адзначыў С.Дубкоў. Таксама, заявіў прадстаўнік Нацбанка, крэдытаванне фізічных асобаў у замежнай валюце стымулюе імпарт, «так што гэта таксама і макраэканамічнае пытанне».

Нагадаем, што выдача крэдытаў у замежнай валюце фізічным асобам прадугледжаная зменамі ў інструкцыю аб парадку давання (размяшчэння) банкамі грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання, зацверджанымі пастановай Нацыянальнага банка Беларусі ад 14 ліпеня 2009 года №105.

Тады начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў заявіў, што Нацыянальны банк прыняў рашэнне аб прыпыненні крэдытавання камерцыйнымі банкамі фізічных асобаў у замежнай валюце да 1 студзеня 2011 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках