9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтнікам пачынаюць затрымліваць зарплату

30

У шэрагу медустановаў Менска кіраўніцтва папярэдзіла працаўнікоў, што магчымая затрымка з выплатай зарплаты.

Па словах медыцынскіх працаўнікоў, кіраўніцтва медустановаў спасылаецца на паведамленне Камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама, які ў сваю чаргу ківае на Міністэрства аховы здароўя, паведамляе «Ежедневник».

Прычына затрымкі тлумачыцца проста, маўляў, у гарадской казне няма грошай. Улічваючы, што пра магчымую затрымку зарплаты медыкаў папярэдзілі афіцыйна, гэта наводзіць на пэўныя разважанні. Цалкам магчыма, што гэта першая ластаўка хранічных затрымак зарплаты для бюджэтнай сферы.

Зрэшты, не выключаны і іншы варыянт. Інфармацыя пра магчымую затрымку зарабатнай платы медыцынскім працаўнікам (чытай бюджэтнікам) з'явілася літаральна праз некалькі гадзінаў пасля таго, як стала вядома, што Расея можа адмовіць у даванні Беларусі чарговага крэдыту на 500 млн даляраў. Улічваючы гэтую акалічнасць, у Міністэрстве аховы здароўя хтосьці проста мог узняць заўчасную паніку. А адтуль яна ўжо перакацілася ніжэй.

У любым выпадку, ці маюць гэтыя страхі пад сабой аснову, стане зразумела ў самы бліжэйшы час.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках