Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі ў студзені-жніўні павялічылася на 63%
2- 9.10.2009, 13:23
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені-жніўні 2009 года склала $3595.9 мільёнаў.
Такім чынам яно павялічылася на 63% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сведчаць дадзеныя Нацбанка, паведамляе АФН.
У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $4504.1 млн. (рост на 35,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года), паслугамі – дадатнае ў памеры $908.2 млн. (паніжэнне на 18,7%).
Пры гэтым у жніўні гэтага года адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала $261.3 млн. супраць $235.8 млн. у папярэднім месяцы. У гандлі таварамі сальда склалася адмоўным у памеры $370.5 млн. (супраць $365.4 млн. у ліпені), паслугамі - дадатным у $109.2 млн. (супраць $129.6 у ліпені).
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг знізіўся за восем месяцаў на 38,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $34098.9 млн. Экспарт тавараў і паслуг зваліўся на 42,4% да $15251.5 млн., імпарт скараціўся на 34,2% да $ 18847.4 млн.