10 чэрвеня 2026, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі разбіўся верталёт польскай памежнай службы – усе загінулі (Відэа)

18

Усе тры чальцы экіпажа, якія знаходзіліся на борце, у выніку авіякатастрофы загінулі.

Верталёт польскай памежнай службы, які знік у суботу ўдзень, быў знойдзены на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта перадае Lenta.ru са спасылкай на польскі тэлеканал TVN24. Па словах прадстаўніка пажарнай службы, верталёт разбіўся прыблізна ў 200 метрах ад беларуска-польскай мяжы.

Выратавальнікі змаглі знайсці месца падзення верталёта раніцай 1 лістапада па паху авіяцыйнага паліва. Усе пошукі вяліся на зямлі, бо з паветра месца падзення было складана знайсці з-за моцнага туману і цемры. Усе тры чальцы экіпажа, якія знаходзіліся на борце, у выніку авіякатастрофы загінулі.

Па словах прадстаўніка польскай выратавальнай службы, верталёт вылецеў на патруляванне ўсходняй мяжы ў 15:15 па мясцовым часе. У 17:40 сувязь з экіпажам знікла; адзін з жыхароў вёскі Клюкавіца, размешчанай непадалёк ад месца падзення верталёта, пазней распавёў, што чуў выбух, аднак, адзначае тэлеканал, вядома, што пажару на борце верталёта пасля падзення не было.

Прычына падзення верталёта пакуль не ўсталяваная: вядома, што камандзір экіпажа меў 15-гадовы стаж палётаў, а верталёт быў цалкам спраўны. Як адзначае Radio Gdansk, у сувязі з тым, што верталёт упаў на тэрыторыі Беларусі, расследаванне авіякатастрофы будзе праводзіць беларуская пракуратура.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 26 кастрычніка недалёка ад Нацыянальнага аэрапорта «Менск» разбіўся самалёт расейскай авіякампаніі «С-Эйр» з двума пасажырамі (у іх ліку кіраўнік авіякампаніі) і трыма чальцамі экіпажа.

23 кастрычніка прыватны амерыканскі самалёт Falcon 2000, які выконваў чартарны рэйс па маршруце Масква — Менск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапортце «Менск-1». Пры ўзлёце з аэрапорта Дамадзедава не закрыліся створка шасі. На борце знаходзілася сем пасажыраў і тры чальца экіпажа. Пацярпелых няма.

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» увечары 29 кастрычніка здзейсніў аварыйную пасадку самалёт бізнэс-класа Cessna 56X нямецкай авіякампаніі Windrose Air, які накіроўваўся з Варшавы ў маскоўскі аэрапорт Унукава.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках