Адмоўнае сальда знешняга гандлю ў Беларусі вырасла на 44%
6- 10.11.2009, 16:13
За дзевяць месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 3772.7 мільёнаў даляраў.
Такім чынам, як паведамляе АФН, яно павялічылася на 44% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацбанка.
У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $4797.0 млн. (рост на 25,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года), паслугамі – станоўчае ў памеры $1024.3 млн. (зніжэнне на 15,4%).
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг знізіўся за дзевяць месяцаў на 37,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $38879.1 млн. Экспарт тавараў і паслуг знізіўся на 41,2% да $17553.2 млн., імпарт скараціўся на 34,3% да $21325.9 млн.