Прадаўцы менскіх крамаў вымушаныя мыць аднаразовыя маскі
4- 11.11.2009, 9:58
З-за недахопу супрацьвірусных прэпаратаў у сталічных аптэках працаўнікам крамаў не хапае масак.
Эпідэмію ў Менску абвесцілі ўжо пяць дзён таму. Менскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі разаслаў па арганізацыях пастанову Мінздароўя, дзе растлумачваецца, якія меры патрэбна прыняць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
У аптэках павінен быць пашыраны асартымент прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння ВРВІ.
Маскі беларускага пашыву журналісты знайшлі амаль у кожнай аптэцы, а вось супрацьвірусныя прэпараты прыйшлося пашукаць. У аптэцы па вул. Кісялёва прапанавалі толькі «Анаферон» і лекі ад грыпу - «Ангрымакс».
- Чакаем прывозу! - адказалі ў аптэцы па праспекце Незалежнасці.
- Ёсць толькі «Імунал». Прыходзіце на наступным тыдні, - адказалі ў іншай аптэцы.
У невялікай прадуктовай краме прадаўцы без масак.
- Нядаўна мы закупілі дезынфікуючы раствор. Ім прадаўцы мыюць рукі, - кажа персанал.
- А чаму не ўсе ў масках?
- Іх на ўсіх не хапае. Яны ж ўсе на адзін раз.
У кнігарні непадалёк ад пл. Перамогі на тварах прадаўцоў аднаразовыя павязкі.
- Наагул змяняць яе трэба кожныя дзве гадзіны, але мы яе сціраем, прапарваем дома і зноў надзяваем. Масак жа не накупляешся!
- А вы дезынфікуеце посуд? - спыталі журналісты ў нешматлюдным бары.
У афіцыянткі акругліліся вочы.
- Раптам у вас вірусам заражуся…
- Грыпу ў нас няма! Мыем посуд тым жа сродкам, што і мылі.