9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУУС Менгарвыканкама аб’явіла пра эпідэмію грыпу ў Беларусі

16

Нягледзячы на заявы Мінздрава, паводле дадзеных МУС, у Беларусі ўжо пачалася эпідэмія грыпу.

Пра гэта гаворыцца на сайце ГУУС Менгарвыканкама. У матэрыяле «Інфармацыя для супрацоўнікаў АУС: як не стаць ахвярай грыпу» міліцыянтам даюць інструкцыі, як трэба сябе паводзіць у сувязі з эпідэміяй грыпу ў Беларусі.

«Паважаныя супрацоўнікі міліцыі! У сувязі з тым, што ў краіне абвешчана эпідэмія грыпу, кіраўніцтва МУС, ГУУС і Паліклінікі МУС Рэспублікі Беларусь даводзіць да вашага ведама інфармацыю, як не стаць ахвярай грыпу падчас выканання сваіх службовых абавязкаў, -- гаворыцца ў апублікаваным на сайце паведамленні. – Пры першай жа праяве сімптомаў гырпу неабходна адразу ж звярнуцца ў Паліклініку МУС – гэта самае галоўнае правіла. Грып можна выявіць па наступных сімптомах: тэмпература цела вышэй за 37.2 градусы (не абавязкова яна павінна быць высокай – для розных відаў грыпу яна можа быць рознай), ламота ў суставах і мышцах, кашаль ці адышка. Пры гэтым памятайце, што пры грыпе адсутнічаюць насмарк і адпаведныя выдзяленні! Што тычыцца адышкі, то яна з’яўляецца сімптомам, які паказвае на двухбаковую пнеўманію».

Нагадаем, што паводле афіцыйных дадзеных, якія падае беларусам Мінздараў, эпідэмія грыпу ў Беларусі пакуль што не абвешчана. Хаця, магчыма, міліцыя лепш ведае?

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках