9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада РФ: Беларусь паспяшалася з заявамі пра роўнадаходныя кошты на газ

2

Расея планавала выйсці на роўнадаходнасць паставак газу ўнутраным спажыўцам з 2011 года, але яшчэ не прыняла канчатковага рашэння.

Беларускі бок заўчасна ўзнімае пытанне аб пераносе тэрмінаў пераходу на роўнадаходныя кошты на расейскі газ, бо ў РФ яшчэ не прынятае канчатковае рашэнне пра такі перанос для ўнутраных спажыўцоў. Пра гэта ПРАЙМ-ТАСС заявіў дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў.

Пры гэтым дыпламат дадаў, што «раней з'яўлялася інфармацыя, што «Газпрам» звярнуўся ва ўрад РФ за падтрымкай з тым, каб не пераносіць тэрміны пераходу да рынкавых коштаў (для ўнутраных спажыўцоў)».

Нагадаем, што Расея планавала выйсці на роўнадаходнасць паставак газу ўнутраным спажыўцам, а таксама для Беларусі з 2011 г.

У чэрвені 2009 г. першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што беларускі бок мае намер паставіць пытанне перад ААТ «Газпрам» аб пралангіраванні выхаду на роўнадаходныя кошты на расейскі газ для Беларусі з 2011 г. да 2014-2015 гг., бо «Газпрам» плануе адкласці пераход на роўнадаходныя кошты.

У кастрычніку крыніца, блізкая да «Газпраму», паведаміла, што гэтае пытанне беларускія ўлады могуць узняць у канцы 2009 г. падчас перамоваў аб умовах пастаўкі газу ў Беларусь на 2010 год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках