9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за крызісу ў Беларусі адмяняюцца гандбольныя матчы

3

Матч беларускага чэмпіянату па гандболе паміж берасцейскім і наваполацкім клубамі адменены з-за фінансавых цяжкасцяў.

Кіраўніцтва Наваполацкага грамадскага аб'яднання «Гандбольны клуб імя С.П.Лёвіна», паводле паведамлення сайта БГК ім. Мяшкова, апавясціла, што іх каманда не зможа прыехаць у Берасце на каляндарную гульню чэмпіянату Беларусі з Берасцейскім гандбольным клубам імя Мяшкова, якая павінна быць праведзеная 29 лістапада.

У сваім лісце прадстаўнікі наваполацкага клуба паведамілі «пра немагчымасць выезду каманды на каляндарную гульню XVIII чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у Берасце ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам, якое склалася ў клубе», перадае «Беларускі партызан».

Зыходзячы з гэтага, 25 лістапада Федэрацыя гандбола Беларусі прыняла афіцыйнае рашэнне аб адмене сустрэчы, прызначанай на найбліжэйшую нядзелю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках