Звольнены галоўны кінематаграфіст Беларусі
16- 26.11.2009, 11:16
Дырэктар Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Максім Буданаў вызвалены ад займанай пасады і звольнены з Міністэрства культуры Беларусі.
Пра прычыны адстаўкі галоўнага кінематаграфіста краіны нічога не паведамляецца. Вядома толькі, што звальненне Максіма Буданава адбылося па пагадненні бакоў. Рашэнне пра яго адстаўку, прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падпісаў адразу ж пасля заканчэння Менскага міжнароднага кінафэсту «Лiстапад-2009», паведамляе «Ежедневник».
На сваёй пасадзе Буданаў нічым асаблівым сябе не праявіў і толькі ў 2009 годзе адзначыўся ініцыятывай бязвыплатнага вяртання Беларусі фільмаў, знятых кінастудыяй «Беларусьфільм» у савецкія часы. Праўда, з гэтай задумы нічога не атрымалася.