9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў дырэктара «Медпласта»

10

Дырэктар гомельскага прадпрыемства арыштаваны разам з двума грамадзянамі па падазрэнні ў крадзяжы каля 130 тысячаў еўра са сродкаў канцэрна «Белнафтахім».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзбудзіў крымінальную справу па прыкметах злачынства, склад якога прадугледжаны ч.4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс- групе УКДБ па Гомельскай вобласці.

«Крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да траіх грамадзянаў Беларусі. Адзін з іх - жыхар Гомеля, дырэктар ААТ «Медпласт», якое знаходзіцца ў падначаленні канцэрна «Белнафтахім», двое - жыхары Менска. Гэтыя грамадзяне падазраюцца ў тым, што, уступіўшы ў змову, выкралі не менш за 130 тыс. еўра з грашовых сродкаў інавацыйнага фонду канцэрна «Белнафтахім», - паведамілі ў прэс-групе УКДБ.

Паводле інфармацыі УКДБ, крадзеж праходзіў па наступнай схеме: у красавіку-траўні цяперашняга года на ААТ «Медпласт» праводзіўся конкурс па закупцы тэхналагічнага абсталявання, а менавіта - балонаў для захоўвання і транспартоўкі вокісу этылену. Перамогу ў конкурсе атрымала фірма з Кіпра, якая прапанавала балоны па кошце, завышым у чатыры разы. Пераможца заключыў кантракт на пастаўку ў адрас «Медпласта» партыі са 100 балонаў агульным коштам каля 300 тыс. еўра.

«Пастаўленае абсталяванне не адпавядала неабходным тэхнічным характарыстыкам, але грошы за яго былі пералічаныя на рахунак кіпрскай фірмы. Затым частка сродкаў (каля 130 тыс. еўра) была пераведзеная на рахункі афшорнай структуры на Віргінскіх астравах і выкрадзеная», - паведамілі ў прэс-групе.

Як адзначылі ў КДБ, дырэктар ААТ «Медпласт» быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ пасля таго, як ён атрымаў належную яму долю ў суме $32 тыс. У дачыненні да яго таксама ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа па ч.3 арт. 430 КК Беларусі - атрыманне хабару.

У прэс-групе УКДБ дадалі, што вышэйпазначаным грамадзянам прад'яўленыя абвінавачванні, праводзяцца следчыя дзеянні. Пра лёс астатняй сумы, пераведзенай на рахунак кіпрскай фірмы, не паведамляецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках