Толькі за суткі ў Менску захварэла на грып і ВРВІ больш за 14 тысяч чалавек
12- 3.11.2009, 16:29
Але эпідэмію грыпу і ВРВІ ў Менску аб'яўляць усё адно не плануюць.
Больш за 14 тысяч чалавек захварэлі ў Менску за мінулыя суткі на ВРВІ і грып, паведамілі агенцтву «Интерфакс» у Менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
«2 лістапада ў Менску на ВРВІ і грып захварэлі больш за 14 тыс. чалавек, з якіх на грып - 2,7 тысячы. Шпіталявана з ВРВІ 114 чалавек, з грыпам - 10», - удакладнілі ў цэнтры.
«Дзяцей да 2 год за мінулыя суткі на ВРВІ захварэла 970, на грып - 151, з якіх з грыпам шпіталявана 10, з ВРВІ - 114», - распавялі медыкі.
Ва ўзроставай групе ад 3 да 6 гадоў за мінулыя суткі захварэла на ВРВІ 1903 чалавекі, на грып - 570, з ВРВІ шпіталявана 61 дзіця, паведамілі медыкі.
Дзяцей ва ўзросце з 7 да 14 гадоў за мінулыя суткі захварэў 1891 чалавек, з якіх на ВРВІ - 1546, на грып - 293, 15 чалавек з ВРВІ шпіталявана, удакладнілі эпідэміёлагі.
Ва ўзросце 15-17 гадоў за мінулыя суткі захварэлі 1169 чалавек, з іх 876 захварэлі на ВРВІ, астатнія – на грып, шпіталявана з ВРВІ 3 чалавекі, паведамілі медыкі.
«Ва ўзросце 18 гадоў і старэй за мінулыя суткі захварэла больш за 7,6 тысячы чалавек, з якіх 6,3 тысячы – на ВРВІ, больш за 1,3 – на грып. 13 чалавек з ВРВІ і 10 з грыпам шпіталяваны», - распавялі ў цэнтры.
Павелічэнне выпадкаў захворвання на грып і ВРВІ у Менску фіксуецца з 20 кастрычніка, ад гэтай даты захворванне павялічылася на 40%, паведамілі эпідэміёлагі.
Яны адзначылі, што «пакуль эпідэмію грыпу і ВРВІ ў Менску аб'яўляць не плануюць».
Да 6 лістапада ў школах падоўжаны вакацыі.