9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаркатых не пускаюць праз мяжу

13

На беларуска-украінскай мяжы медыкі мераюць грамадзянам тэмпературу і глядзяць вонкавыя прыкметы грыпу.

Жыхары Гомеля, якія ездзяць у суседнюю Украіну па танную вопратку і абутак, занепакоены эпідэміяй грыпу. Шмат хто баіцца, што выезд у суседнюю краіну будзе абмежаваны. Жыхар Гомеля, які захацеў застацца неназваным, распавёў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што памежнікі на аўтапераходзе Новая Гута не прапусцілі яго на прыватнай аўтамашыне ў Чарнігаў.

«Часова ўезд закрыты — карантын. У форме быў нейкі вайсковец і так сказаў. Не сталі размаўляць — проста не пусцілі. Раілі заварочваць, не чакаць, не марнаваць час. Забарона часовая, а на колькі яна будзе — не ведаю», -- распавёў гамяльчук.

Прадстаўнік Гомельскага памежнага атрада абвяргае сцвярджэнне пра абмежаванне выезду ва Украіну.

«Меры засцярогі прымаем у пунктах пропуску — «хуткая дапамога» там знаходзіцца, але ніхто нічога не забараняў. Перамяшчэньні празь мяжу не абмежаваныя

Медыкі на мяжы мераюць тэмпэратуру ў тых, хто выглядае прастуджаным ці хворым на грып. Пільней даследваюць тых, хто прыяжджае з Украіны ў Беларусь, і самі памежнікі. Глядзяць, ці не слязяцца вочы, ці не чхае чалавек? Любыя вонкавыя сімптомы грыпу — і прыежджага ўжо аглядаюць медыкі.

Такі парадак, аднак, дзейнічае не ўсюды. Мэдычнага кантролю няма на памежных пераходах у Добрускім, Брагінскім, Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках