У дзіцячых садах з-за грыпу дзецям вырабляюць пацеркі з часныку
10- 4.11.2009, 16:31
У школах і дзіцячых садах прафілактыку ВРВІ і грыпу падмацоўваюць прыродным антыбіётыкам (часныком) і актыўнымі перапынкамі.
Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Акрамя таго комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў таксама ўключае сталую вільготную ўборку, адмысловы рэжым праветрывання і адмену масавых мерапрыемстваў.
У многіх пачатковых класах перад заняткамі настаўнікі наразаюць часнык і расстаўляюць у сподачках у памяшканні, а ў дзіцячых садах з прыроднага антыбіётыка вырабляюць пацеркі.
У некаторых школах у якасці меры прафілактыкі вялікія перамены і заняткі фізкультурай імкнуцца праводзіць на свежым паветры. У гомельскай школе № 60 увялі танцавальныя пяціхвілінкі, у якіх задзейнічаны навучэнцы з першага па сёмы клас.
Што да харчавання дзяцей і школьнікаў, то адмысловая ўвага надаецца фруктовым сокам, салатам з агародніны з выкарыстаннем часныку і цыбулі.