9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падвысіла экспартную пошліну на нафту на $40

1

Улады Беларусі падвысілі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 снежня 2009 года падвышаная на 40 даляраў да $271 за тону з $231,2 за тону, якая дзейнічала ў папярэднім месяцы. Пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе $194,9 за тону супраць ранейшых $168,1 за адну тону, на цёмныя - $105 за тону супраць $90,5 за тону. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада №1546 ад 30 лістапада, перадае АФН.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з беларуска-расейскім пагадненнем Беларусь усталёўвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў памеры, роўным стаўкам у Расеі, іх уводзіць у дзеянне ў тыя ж тэрміны, што і ў Расеі.

Акрамя таго, пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, у 2009 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 снежня яна складзе $94,48 за тону супраць $82,31 за тону з 1 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках