9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукцыя беларускага аўтапрама не змяшчаецца на складах

7

Выпуск грузавых аўтамабіляў зменшыўся на 56,6%, аўтобусаў на 31,7%, а аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў на 46,2%.

Прадпрыемствы беларускай аўтамабільнай прамысловасці ў студзені-лістападзе 2009 года вырабілі прадукцыі на 4697,9 млрд. рублёў, што на 44,4% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе АФН са спасылкай Белстат.

Пры гэтым запасы прадукцыі на складах аўтапрама на 1 снежня склалі 1343,5 млрд., што ў 3,3 разы перавышае сярэднямесячны аб'ём вытворчасці. Для параўнання год таму суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнай вытворчасці складала 142,2%.

Выпуск грузавых аўтамабіляў зменшыўся на 56,6% і склаў 10813 штук, аўтобусаў на 31,7% да 1408 штук, аўтамабільных прычэпаў і паўпрычэпаў на 46,2% да 4942 штук, ровараў на 48,1% да 119,0 тыс. штук.

У той жа час на складах назапасілася 3750 грузавых аўтамабіляў (што ў 3,8 разы перавышае сярэднямесячны аб'ём вытворчасці), 280 аўтобусаў (у 2,2 разы), 1075 прычэпаў і паўпрычэпаў (у 2,4 разы).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках