9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складах прадпрыемстваў ляжыць 76% сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці

1

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 снежня ў фактычных коштах склалі 75,7%, ці 6 трлн. 48 млрд. рублёў.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнання, на 1 лістапада 2009 года гэтыя суадносіны складалі 76,7%, на 1 снежня 2008 года — 63,5%.

Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці склалася ў лёгкай прамысловасці — 172,2% (на 21,4% больш, чым год таму), у машынабудаванні і металаапрацоўцы — 155,8% (на 47,4% больш).

У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці запасы гатовай прадукцыі да сярэднемесячнага аб'ёму на 1 снежня 2009 года склалі 91,7% (на 8,1% больш, чым на 1 снежня 2008 года), у харчовай прамысловасці — 77,1% (на 12% менш), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — 55,4% (на 2,5% менш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці — 46,2% (на 4,2% больш), у чорнай металургіі — 25,1% (на 12,5% больш), у паліўнай прамысловасці — 2,9% (на 3,7% менш).

Па падгалінах найбольшыя запасы за адзінаццаць месяцаў склаліся ў цукровай прамысловасці (у 3,5 разы перавышаюць сярэднемесячны аб'ём вытворчасці), аўтамабільнай (у 3,3 разы) і тэкстыльнай (191,8%) прамысловасці, найменшыя — у нафтаперапрацоўчай (3,1%) і хлебапякарнай (9,4%) прамысловасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках