Бюджэт зноў скароцяць – адразу на 2 трыльёны рублёў
15- 18.12.2009, 14:03
Беларускія ўлады прызналіся, што недаатрымліваюць запланаваныя сёлета прыбыткі.
Беларускі бюджэт 2009 года будзе скарочаны на Br2 трлн. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае БелТА.
«Да канца гэтага года мы будзем змушаны скараціць аб'ём бюджэту прыкладна на Br2 трлн. Гэта звязана з тым, што мы недаатрымліваем запланаваныя прыбыткі, - растлумачыў Андрэй Харкавец. - Адпаведна пераразмяркуем частку сродкаў, якія не зможам прафінансаваць, на тыя мэты, якія павінны быць прафінансаваны ў поўным аб'ёме».
Харкавец адзначыў, што цягам года прымаліся рашэнні беларускага кіраўніка і ўрада пра карэктоўку адзіных пазіцый, звязаных з фінансаваннем, а таму неабходна фармалізаваць гэтыя рашэнні ў рамках удакладнення бюджэту.
БелаПАН удакладняе, што скарачэнне выдаткаў закране «капітальныя артыкулы». У прыватнасці, будуць скарочаны бюджэтныя асігнаванні»на набыццё, рамонт і будаўніцтва», паведаміў міністр.