У навагоднюю ноч камунальшчыкі паабяцалі адключыць ваду і святло (Фота)
25- 21.12.2009, 11:23
Супрацоўнікі менскіх ЖЭУ вырашылі своеасабліва павіншаваць менчукоў з Новым годам.
Пераднавагоднія «віншаванні» ад ЖЭУ з малюнкам Дзеда Мароза і вершамі «Новый год, новый год!!! К Вам сантехник наш идет, чтобы выключить Вам воду за задолженность по году» з'явіліся на вуліцах Менска.
Адно з «віншаванняў» знайшоў на сцяне ў пад'ездзе дома па вуліцы Калініна блогер asadchy.
І, нягледзячы на тое, што ў канцы «верша» ЖЭУ абнадзейвае, што ўсё гэта жарт, ад беларускіх камунальшчыкаў можна чакаць у навагоднюю ноч сюрпрызаў. Бо ў кожным жарце ёсць доля жарту і, да таго ж, менчукі ведаюць, што гумар камунальшчыкаў – вельмі спецыфічны.
