10 чэрвеня 2026, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітжаўнерам Андрусём Цянютам зацікавілася контравыведка

9

Незаконна прызваны ў войска актывіст «Маладога фронта» ужо амаль тыдзень нясе службу ў віцебскай брыгадзе мабільных войскаў.

Як паведамляе «Радыё Свабода», палітжаўнера Андруся Цянюту на новым месцы службы – у брыгадзе мабільных сіл ВДВ – наведаў сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец.

«Ёсць інфармацыя, што асабістую справу Андруся Цянюты запатрабавала контравыведка», — заявіў Севярынец.

Паводле словаў беларускага палітыка, на новым месцы службы за Цянютам ажыццяўляецца магутны кантроль з боку вайсковых ідэолагаў.

«Цянюта пачуваецца ў новым асяродку няблага — шмат трэніруецца. Ён вучыцца на гранатамётчыка. З-за беларускай мовы асаблівых праблемаў няма, адносіны з іншымі салдатамі нармальныя. Адзіанае — за ім існуе моцны нагляд з боку вайсковых ідэалягаў», — распавёў Павал Севярынец.

Андруся Цянюту перавялі з полацкай часткі, дзе ён служыў, у віцебскую брыгаду мабільных войскаў 16 снежня. Паводле палітжаўнера, гэта было зроблена камандаваннем, каб яго не ўбачыў новы міністр абароны Юрый Жадобін, які прыязджаў у Полацак.

Нагадаем, што медыкі прызналі Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і напачатку верасня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Андруся Цянюту неаднаразова прысуджалі да штрафаў і адміністрацыйных арыштаў за яго палітычную дзейнасць. У траўні 2009 года разам з іншымі моладзевымі актывістамі ён трымаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з 2008 года дзейнічае так званы «палітычны прызыў». У войска былі незаконна прызваныя актывісты «Маладога Фронта» Зміцер Хведарук, Іван Шыла, Яўген Скрабец і Андрусь Цянюта, а таксама актывісты «Моладзі БНФ» Зміцер Жалезнічэнка і Франак Вячорка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках