29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянерам пагражаюць крымінальнай справай за «абразу» Лукашэнкі

12

Актывісты «Маладой Беларусі» правялі ноч у турме на Акрэсціна за перфоманс.

Андрэя Кузьмінскага, Паўла Пракаповіча, Анастасію Машчаву і Ягора Баброва затрымалі 2 снежня падчас правядзення ў Менску перфоманса каля ўнівермага «Беларусь». Маладыя людзі ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай было напісана: «Не любіш рэжым – кінь у мяне». Побач са стэндам моладзевыя актывісты паставілі скрыню з яйкамі. Знайшліся жадаючыя і некалькі яйкаў паляцелі ў стэнд.

Аднак вельмі хутка ўдзельнікаў акцыі затрымалі. Як паведамляе udf.by, супрацоўнікі міліцыі адвезлі моладзевых актывістаў у Завадскі РУУС.

Па словах прэс-сакратаркі «Маладой Беларусі» Касі Галіцкай, міліцыянты пагражалі актывістам «Маладой Беларусі» крымінальным пераследам па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па гэтым артыкуле вінаватым пагражае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі.

Пазней «Радыё Свабода» паведаміла, што на ўсіх затрыманых актывістаў «Маладой Беларусі» склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Сёння апазіцыянераў будуць судзіць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках