Лукашэнка адправіў у адстаўку рэктара Акадэміі МУС
14- 30.12.2009, 11:16
Генерал-маёр міліцыі Іван Сяргей вызвалены ад пасады начальніка Акадэміі МУС і звольнены з органаў унутраных справаў.
Як паведамляе БелаПАН, гэта адбылося ў сувязі з указам, што выйшаў, які 28 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Іван Сяргей узначальваў галоўны міліцэйскі вну краіны з 26 лютага 2008 года. Да гэтага ён быў начальнікам упраўлення ўнутраных справаў Менскага аблвыканкама, яшчэ раней — начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Пра прычыны яго звальнення з органаў унутраных справаў пакуль не паведамляецца.