9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналістку газеты «Наша Ніва»

4

Фотакарэспандэнт газеты «Наша Ніва» Юлія Дарашкевіч была затрымана ў панядзелак удзень у раёне плошчы Незалежнасці.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну журналісткі і затрымалі яе. Паводле Дарашкевіч, міліцыянты патлумачылі, што на яе ёсць адпаведны «арыенцір» і зараз журналістцы «пагражае адміністратыўнае затрыманне». Пазней высветлілася, што Дарашкевіч падазраецца ў падмене нумароў кузава, паведамляе «Наша Ніва».

Журналістка ўпэўнена, што затрымалі яе пасля таго, як яна паведаміла па тэлефоне, што едзе на сустрэчу з лідэрам «Маладога Фронта» Змітром Дашкевічам.

А 15 гадзіне, пасля праверкі нумароў кузава аўтамабіля, Дарашкевіч вызвалілі. «Ну вы ж усё разумееце», - сказаў журналістцы на развітанне супрацоўнік ДАІ.

Нагадаем, што лідэр «Маладога Фронта» быў выкрадзены невядомыі людзьмі ў цывільным 5 снежня. Яго схапілі, калі ён адчыняў дзверы сваёй кватэры. Пасаділі ў аўтобус, нацягнуўшы на вочы шапку, і адвезлі ў Лагойскі раён. У лесе апазіцыянера кінулі, засунуўшы ў рукавы курткі драўляны шэст, каб скаваць рух. Такім жа чынам, 6 снежня быў выкрадзены адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках