10 чэрвеня 2026, Серада, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера могуць арыштаваць за "пафарбоўку" помніка Леніну

15

Актывісту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачванне ў хуліганстве.

Па словах сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, 7 снежня Юры Казак быў выкліканы ў РАУС Наваградка (Гарадзенская вобласць), дзе яму паведамілі, што ён з'яўляецца абвінавачваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе БелаПАН.

Абвінавачванне Казаку было прад'яўлена ў прысутнасці яго адваката Паўла Сапелкі.

Нагадаем, што ў Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Па падазроне ў здзяйсненні гэтай акцыі былі затрыманыя чальцы БХД Дар'я Бахур і Юры Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках