9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шалёны рост коштаў на «камуналку» у Беларусі

56
Шалёны рост коштаў на «камуналку» у Беларусі

Беларусы былі шакаваныя, убачыўшы ў лютым квітанцыі на аплату жыллёва-камунальных паслуг. Усяго толькі праз месяц з пачатку года кошты на паслугі ЖКГ рэзка выраслі на 20%.

У снежні 2008 годы Аляксандр Лукашэнка традыцыйна даручыў ураду абмежаваць рост тарыфаў на паслугі ЖКГ максімумам у $5. Аднак, усведамляючы немагчымасць выканання гэтых задач (яны, дарэчы, не выконваліся і ў ранейшыя гады, «камуналка» даражэла значна больш), чыноўнікі ўсталявалі іншы максімум – на працягу 2009 года тарыфы на паслугі ЖКГ могуць быць павялічаныя максімум на $9,1. Але эканамічны крызіс не дазволіў коштам утрымацца ў гэтых межах ужо ў першыя месяцы новага года.

Сярэдні кошт камунальных паслуг за аднапакаёвую кватэру, у якой прапісаныя двое чалавек, яшчэ ў снежні 2008 года складала 80 тысяч беларускіх рублёў. Але ў жыроўках, якія прыйшлі ў пачатку гэтага месяца, ужо стаяла іншая сума – больш за 100 тысяч рублёў.

Калі ў снежні мінулага годы ўладальнік двухпакаёвай кватэры плаціў за камунальныя паслугі 90-100 тысяч рублёў, то зараз квартплата падаражэла на 35-40 тысяч.

Вырас кошт камунальных паслуг і на трохпакаёвую кватэру. У снежні 2008 года за 3-пакаёвую кватэру ў панэльным доме (без лічыльнікаў) прыходзілася плаціць у сярэднім 160 тысяч рублёў. А у студзені 2009 годы камунальная плата вырасла да 195 тысяч.

Гэта значыць толькі за адзін месяц «камуналка» падаражэла на $10-$12 замест абяцаных $9,1 за год! Атрымліваецца, што ў студзені Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі перавыканала план па тарыфах на паслугі ЖКГ на ўвесь 2009-ы год наперад.

Разам з рэзкай дэвальвацыяй беларускага рубля з пачатку года заробкі беларусаў знізіліся таксама на 25,5%. На дзяржаўных прадпрыемствах пачаліся масавыя скарачэнні. Дзяржслужачым адмянілі прэміі, а шматлікія прадпрымальнікі былі вымушаныя згарнуць свой бізнэс з-за нерэнтабельнасці.

Аднак жыццё пры гэтым таннець не збіраецца. Кошты на тавары выраслі на 50-60%. У некаторых рэгіёнах краіны былі зарэгістраваныя выпадкі, калі прадукты падаражэлі адразу на 70%. У студзені 2009 года зафіксаваны рост спажывецкіх коштаў у Беларусі стаў рэкордным за апошнія шэсць год. І казаць сёння аб тым, што кошты ў краіне пачнуць рэзка падаць, нажаль, не прыходзіцца. Наадварот, эканамісты лічаць, што гэты толькі пачатак росту коштаў абсалютна на ўсе тавары і паслугі.

Калі ўжо ў першыя месяцы года кошты растуць рэкорднымі тэмпамі, выбіваючыся з усіх «планаў» і «прагнозаў» урадавых чыноўнікаў, то што жа будзе далей?..

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках