19 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З выставы Алеся Пушкіна выдалілі выяву вусатай асобы (Фота)

11

З выставы мастака і перформера Алеся Пушкіна ў музеі Ўладзіміра Караткевіча цэнзары знялі стэнд з фотарэпрадукцыямі роспісаў праваслаўнай царквы пасёлка Бобр, якія не так даўно былі зафарбаваныя чорнай фарбай.

Роспіс уяўляў сабой фігуры грэшнікаў ля брамы пекла, сярод іх - постаці асобаў, падобных да Аляксандра Лукашэнкі і мітрапаліта Філарэта, а таксама супрацоўнікаў АМАПу ў камуфляжы, піша старонка «Рэгіёны.BY».

Выстава адкрылася 22 лютага, калі ў краіне адзначалася 20-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Алесь Пушкін два гады служыў там у верталётным палку. І адзін з стэндаў мастак прысвяціў вайне: фотаздымкі з свайго архіву, афіцыйная памятка савецкаму воіну на тле некалі сакрэтнай карты Кабула з пазначэннем размяшчэння савецкіх вайсковых частак.

Апрача таго, Алесь Пушкін паказаў іконапіс, роспісы інтэр’ераў праваслаўных і каталіцкіх цэркваў Беларусі. Яны прадстаўленыя ў копіях і фотаздымках, але ёсць і некалькі арыгіналаў. Акрываецца выстава з выявы Аршанскай Божай Маці, спісанай мастаком з рэпрадукцыі цудатворнага абраза ХVIII ст., які належыў некалі аршанскаму Куцеінскаму Ўспенскаму жаночаму манастыру.

Мяркуецца, што выстава будзе экспанавацца да 18 сакавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках