25 красавiка 2024, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны Саюз журналістаў і БелТА пра смерць Яны Паляковай

40

Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў выступіў з заявай у сувязі з публікацыямі ў апазіцыйнай прэсе і заявамі старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаны Літвіной з нагоды трагічнай смерці праваабаронцы Яны Паляковай.

Як піша БелТА, у заяве падкрэсліваецца, што гэта робіцца "для самарэкламы і ў палітычных мэтах".

"Ігнаруецца той факт, што адразу ж пасля суду над Паляковай, якая здзейсніла ілжывы данос на супрацоўніка міліцыі Віктара Пугачова, радыёстанцыя "Свабода" выступіла з матэрыялам, у якім утрымліваецца абразлівая характарыстыка Паляковай. Зараз кіраўнік БАЖ Жана Літвіна і прадстаўнікі некаторых інтэрнэт-выданняў перакладаюць адказнасць на дзяржаўныя СМІ. Гэта, па меншай меры, некарэктна!", - адзначаецца ў заяве.

Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў лічыць, што любая з'ява ў жыцці мае фактычную аснову і ацэньваецца, перш за ўсё, з прававога пункта гледжання, і з такіх пазіцыяў павінна быць ацэненая любая публікацыя СМІ.

"Тое, што зараз шумна, тэндэнцыйна і бяздоказна робяць кіраўнікі БАЖ і іншых апазіцыйных структураў вакол беды, якая здарылася з Янай Паляковай, нагадвае ашалелыя скокі на костках і таму з'яўляецца амаральным. Мы лічым, што поўную і аб'ектыўную карціну таго, што здарылася, можа даць толькі афіцыйнае расследаванне. Эмоцыі і адкрытае палітыканства тут недарэчныя. Тым больш недапушчальная спекуляцыя на чужым горы", - кажацца ў заяве сакратарыята Беларускага саюза журналістаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках