9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Адбіткі пальцаў здаваць не абавязкова

17

Актывіст руху «За свабоду» з Мастоў Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ ад начальніка мясцовага РАУС падпалкоўніка В.Алесюка пра прычыну масавай дактыласкапіі жыхароў горада.

У лісце міліцыянт патлумачыў, што «гэтая працэдура мае неабавязковы характар і ў выпадку адмовы грамадзянін не праходзіць дактыласкапію», паведамляе «Радыё Свабода».

Што датычыць позвы на здаванне адбіткаў пальцаў, дык яна афармляецца паводле Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу, адзначыў начальнік Мастоўскага РАУС.

Аднак Алесь Зарембюк і іншыя актывісты руху «За свабоду» падкрэсліваюць: у позве грамадзянам пагражаюць прымусовым прыводам у выпадку нез'яўлення, а таксама крымінальнай адказнасцю пры адмове даваць паказанні. У той жа час у ёй нічога не сказана пра тое, што гэтая працэдура – добраахвотная.

Нагадаем, што масавая дактыласкапія ў Беларусі пачалася пасля выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Вось такія позвы прыходзяць грамадзянам Беларусі:

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках