25 красавiка 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакае чарговая дэвальвацыя рубля

29

У дні візіту ў Беларусь місіі МВФ эксперты заяўляюць, што рубель чакае новая дэвальвацыя.

«Думаю, эксперты ацэняць, як развіваецца сітуацыя з крызісам у Беларусі, як выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя раней» -- заявіў «Беларускаму партызану» былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

Як заяўляе эксперт, беларускія ўлады трацяць крэдыты «толькі на спажыванне».

«Золатавалютныя рэзервы трацяцца нерацыянальна, -- лічыць Станіслаў Багданкевіч. -- Па аб'ёме ЗВР не памяншаюцца, але трацяцца вельмі нерацыянальна. Усе крэдыты (з Расеі, з Венесуэлы) пайшлі на падтрыманне курсу беларускага рубля, што, на мой погляд, у корані няправільна. Мы трацім свае золатавалютныя рэзервы толькі на спажыванне. Думаю, місія МВФ будзе рэкамендаваць ажыццяўляць наступную лібералізацыю».

Па меркаванні Станіслава Багданкевіча, беларускія ўлады правядуць чарговы этап дэвальвацыі рубля.

«Я думаю, беларускія ўлады пойдуць на прыняцце валявога, адміністрацыйнага рашэння па гэтай праблеме, -- лічыць эксперт. -- Якім яно будзе - цяжка сказаць. Эканоміка патрабуе, каб дэвальвацыя праходзіла і далей. Я бы настойваў на тым, каб спачатку публічна быў абвешчаны новы курс эканамічнай палітыкі, цалкам. Заснаваны на рынкавай эканоміцы, на рынкавых законах. Першы крок - рэформы, рэальныя рэформы, а не бутафорыя; а другім крокам ужо можна было бы праводзіць дэвальвацыя. Рэформы трэба было пачынаць яшчэ 15 год таму, а не сёння. Ды і сёння дэкларуецца рэфармаванні, лібералізацыя эканомікі, а на справе перыядычна ўлада ўмешваецца ў эканамічныя працэсы, як гэта адбываецца з камерцыйнымі кватэрамі».

Як ужо паведамлялася, у пачатку года Выканаўчы савет дырэктароў МВФ ухваліў вылучэнне Беларусі крэдыту ў памеры $2,46 млрд (420% квоты Беларусі ў МВФ) пад рэалізацыю разлічанай на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года) праграмы рэформаў. Першы транш крэдыту ў памеры $788 млн пад LIBOR+0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі павінныя пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада. Мінфін Беларусі чакае паступлення чарговага транша - у памеры каля $400 млн - у красавіку 2009 года.

МВФ і ўлады Беларусі канчаткова ўзгаднілі ўсе ўмовы крэдыту 31 снежня 2008 года. Улады Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб прадастаўленні фінансавання ў кастрычніку 2008 года.

Узгодненая з урадам Беларусі праграма рэформ МВФ прадугледжвае лібералізацыю эканомікі, у прыватнасці, коштаўтварэння, новы рэжым курсаўтварэння (пераход на прывязку нацвалюты да кошыка валюты пасля папярэдняй аднамомантавай дэвальвацыі на 20%) і цвёрдае стрымліванне ўнутранага попыту, у тым ліку праз абмежаванне бюджэтных выдаткаў, уключаючы мінімізацыю дзяржпадтрымкі банкаў і паніжэнне заробку ў невытворчай сферы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках