9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Свіслачы знойдзены труп вайскоўца-кантрактніка

Труп 24-гадовага вайскоўца кантрактнай службы быў знойдзены 11 красавіка ў рацэ Свіслач у Менску.

Паводле звестак ГУУС Менгарвыканкама, бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці на целе нябожчыка няма, перадае БелаПАН.

Малады чалавек знік 3 лютага гэтага года. Па гэтым факце 17 лютага Ленінскае РУУС сталіцы ўзбудзіла крымінальную справу. Вышук спынены 11 красавіка. Праверку па факце знаходжання трупа праводзіць пракуратура Ленінскага раёна.

На мінулым тыдні інфармацыя пра вышук зніклага вайскоўца адной з вайсковых частак разам з яго фатаграфіяй былі размешчаная на сайце ГУУС Менгарвыканкама. Атрымаць афіцыйную інфармацыю пра прыналежнасць маладога чалавека да канкрэтнай сілавой структуры пакуль не атрымалася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках