9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адбіткі пальцаў будуць масава браць і ў жанчын

27

Хуткм часам супрацоўнікі МУС уключаць у масавую дактыласкапію і беларускіх жанчын нібыта для фарміравання нацыянальнай базы дактыласкапічных дадзеных.

На працягу 9 месяцаў беларуская міліцыя зняла адбіткі пальцаў больш чым у паловы мужчынскага насельніцтва краіны. Прычынай для правядзення незаконнай масавай дактыласкапіі стаў выбух 4 ліпеня 2008 года ў Менску. Як падкрэслівае «Радыё Свабода», у выніку беспрэцэдэнтнай акцыі міліцыя сабрала мільёны адбіткаў пальцаў, з дапамогай якіх ужо можна ствараць нацыянальны банк дактыласкапічных дадзеных.

Кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна Менска Алег Гайдукевич заявіў, што супрацоўнікі міліцыі возьмуць адбіткі пальцы і ў жанчын.

«Да жанчын яшчэ дойдзем», - сказаў ён. Алег Гайдукевич таксама адзначыў, што наступнаму пакаленню міліцыянтаў «будзе значна лягчэй, калі ўсе адбіткі пальцаў будуць у базе дадзеных».

Таксама супрацоўнік МУС адзначыў, што базай дадзеных адбіткаў можна скарыстацца ўжо зараз.

«Вядома, у нас няма такога, каб у кожным кабінеце супрацоўнік мог гэта паглядзець. Але хацелася бы, каб так было. Гэта зручна. Выпадкі адмовы адзінкавыя», - сказаў Алег Гайдукевич.

Ён падкрэсліў, што пры выкарыстанні інфармацыі з банка дадзеных у міліцыі праблем няма.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках