20 красавiка 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія палітэмігранты рыхтуюць «цёплую» сустрэчу Лукашэнкі ў Празе

9
Беларускія палітэмігранты рыхтуюць «цёплую» сустрэчу Лукашэнкі ў Празе

7 траўня палітычныя эмігранты з Беларусі правядуць акцыі супраць удзелу Лукашэнкі і яго чыноўнікаў у саміце ЕЗ.

Як паведаміў БелаПАН старшыня Звяза беларусаў Нямеччыны Яўген Мурашка, на ўдзел у пратэстных акцыях пагадзіліся беларускія палітэмігранты, якія жывуць у Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі і Бельгіі.

«Мы ўжо гатовыя да прыёму беларускай дэлегацыі. Нам усё роўна, хто прыедзе на саміт: асабіста Аляксандр Лукашэнка, міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей альбо яго намесніца Наталля Пяткевіч. Сустрэча ўжо гатовая, але хай не спадзяюцца, яна не будзе ласкавай», — заявіў грамадскі актывіст.

Па словах Яўгена Мурашкі, Звяз беларусаў Нямеччыны лічыць, што прыняцце ва «Усходняе партнёрства» у цяперашняй сітуацыі не выратуе Беларусь, а толькі пагоршыць і без таго цяжкое палітычнае становішча.

«Мы выдатна разумеем, што гэтая ініцыятыва накіраваная на тое, каб адцягнуць шэраг постсавецкіх дзяржаваў з зоны расейскага ўплыву. Аднак меры, якія прыймае Еўразвяз, ні да чаго, акрамя легітымацыі беларускага рэжыму на міжнароднай арэне не прывядуць. Давайце палічым: праграма «Усходняе партнёрства» прадугледжвае вылучэнне шасці краінам дапамогі ў памеры 600 млн. еўра да 2013 года. Пачынаючы з 2010 года гэта — па 25 млн. еўра на краіну! Такія грошы Беларусь не выратуюць», — лічыць Мурашка.

На яго думку, «Усходняе партнёрства» можа быць эфектыўным інструмантам рэфармавання Беларусі толькі тады, калі ў праграме будуць удзельнічаць не прадстаўнікі ўлады, а прадстаўнікі дэмакратычнага грамадства краіны.

«Беларускае грамадства павінна быць суб'ектам, а не аб'ектам міжнароднай палітыкі», — заявіў старшыня Звяза беларусаў Нямеччыны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках