18 красавiка 2024, Чацвер, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Пасланне Лукашэнкі Еўропе - быў дыктатарам, ім і застануся»

12

Адзін з арганізатараў «Чарнобыльскага Шляха» упэўнены, што ўлады далі Еўропе сігнал – лібералізацыі ў Беларусі не будзе.

Як заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, вынікі акцыі «Чарнобыльскі шлях» паказалі, што «улады баяцца, што людзі не будуць баяцца. Сэнс не ў тым, каб тыя некалькі тысяч людзей прайшлі па цэнтры горада, а ў тым, каб не даць ім гэта зрабіць, каб іншыя не ўбачылі, што гэта магчыма. Улада выкарыстае свой асноўны «козыр» – запалохванне людзей».

«Беларускія ўлады паказалі, што незалежна ад перамоваў на Захадзе ніякай лібералізацыі ўнутры краіны не будзе. У сваім нядаўнім пасланні народу і «парламенту» Лукашэнка зразумела сказаў: Еўропа дарма думае, што я паддамся на нейкую лібералізацыю. Як ціснуў, так і буду ціснуць. І калі Еўропа гэта «з'ела» – то Лукашэнка нічога мяняць не будзе. Ён дыктуе Еўропе ўмовы: раблю што хачу, рэжым застаецца дыктатарскім, а вы даеце мне грошы», - заявіў Віктар Івашкевіч.

«Лукашэнка прадэманстраваў, што ён быў, ёсць і будзе дыктатарам, і ніхто яму не будзе ўказваць. І ў яго паслядоўная лінія. А вось у Еўропы лінія непаслядоўная. Яны павінныя вызначыцца: за дыктатару яны, або ўсё ж такі за дэмакратыю ў Беларусі», - упэўнены намстаршыні Партыі БНФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках