25 красавiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевых лідэраў Івана Шылу і Андрэя Кіма ўзнагародзілі Ордэнамі Свабоды

4

C 24 па 28 красавіка ў Страсбурзе прайшоў Другі кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША.

Сёлета ён насіў назву «Форум новых беларускіх лідэраў: Пакаленне Адраджэння» і быў арыентаваны на адносіны Беларусі і Еўрапейскага Звяза, а таксама актывізацыю новага пакалення беларусаў, якія жывуць у краінах ЕЗ.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама беларускія эксперты ў галіне палітыкі, медыя, грамадзянскай супольнасці. Сярод госцяў кангрэса былі: лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, намеснік кіраўніка Рады БНР Сяргей Навумчык, палітолагі Пётр Марцаў і Юрый Дракахруст, праваабаронцы Іна Кулей і Андрэй Кім, сустаршыня БХД Аляксей Шэін і сябар Палітрады АГП Вольга Карач.

Кангрэс прыняў выніковую дэкларацыю, якая змяшчае рэкамендацыі беларускім уладам і еўрапейскім структурам аб развіцці ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама дзве заявы, прысвечаныя: праблеме следства па справе палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, а таксама ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэння аб будаўніцтве АЭС у Беларусі. Тэксты выніковых дакументаў былі прадстаўленыя еўрапейскім структурам, прадстаўнікам Беларусі пры Радзе Еўропы.

Падчас мерапрыемстваў ягоныя ўдзельнікі сустракаліся з прадстаўнікамі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы, ПАРЕ, а таксама спецыялістамі ў галіне абароны правоў чалавека. 27-га красавіка ва ўрачыстых асбтавінах з удзелам дэпутата, дакладчыка ПАРЕ па Беларусі Хрыстоса Пургурыдзеса прайшла цырымонія ўручэння «Ордэна Свабоды» лепшаму моладзеваму актывісту Беларусі ў 2008 годзе. Сёлета ўзнагарода была прысуджаная моладзеваму лідэру Андрэю Кіму і лідэру салігорскага «Маладога Фронта» Івану Шыла.

У Моладзевым Еўрапейскім цэнтры ў Страсбурзе, дзе праходзіў Кангрэс, былі арганізаваныя выставы работ маладых фотамастакоў Беларусі «Маладое прэс-фота Беларусі», а таксама беларускай мастачкі, дочкі зніклага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Валерыі Красоўскай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках