9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка знялася з турніра ў Чарльстоне з-за траўмы пляча

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая нядаўна сенсацыйна перамагла в Маямі, не зможа выступіць на буйным турніры ў амерыканскім Чарльстоне.

Першая ракетка Беларусі і 8-я ракетка свету знялас яз турніра з-за траўмы правага пляча, паведамляе БелТА.

«Мне вельмі шкада, але я не змагу згуляць у Чарльстоне з-за запалення правага пляча. Спадзяюся, у мяне атрымаецца дасягнуць прагрэсу і вярнуцца на гэты турнір у 2010 годзе», — цытуе Вікторыю Азаранка Sports Network.

У асноўнай сетцы турніра Азаранка будзе замененая амерыканкай Аляксандрай Сцівенсан. Турнір у Чарльстоне, прызавы фонд якога складае $1 млн., пройдзе з 13 па 19 красавіка.

Нагадаем, 19-гадовая Вікторыя Азаранка перамагла на прэстыжным турніры WTA, упэўнена абгуляла ў фінале першую ракетку свету Серену Уильямс.

Перамога Вікторыі Азаранка прынесла ёй 700 тысяч даляраў прызавых, 1000 ачкоў у залік рэйтынга WTA і ўжо трыці тытул у сезоне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках