Дэмакратычнага актывіста збілі за майку з гербам «Пагоня»
6- 12.05.2009, 11:38
Невядомыя хуліганы збілі актывіста дэмакратычнага руху Алеся Цялегіна.
Алесь паведаміў «Радыё Свабода», што ішоў разам са сваёй знаёмай прадпрымальніцай на сустрэчу. Каля станцыі метро «Кунцаўшчына» да яго падышлі двое незнаёмых маладых мужчынаў і спыталі, чаму ён апрануты ў майгу з выявай «Пагоні».
Пасля гэтага хуліганы пачалі збіваць Алеся. Адзін з іх параніў яму нагу нажом.