9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Московский комсомолец»: Лукашэнка стварыў прымусовыя працоўныя лагеры для нядбайных бацькоў

4

Расейскія СМІ абмяркоўваюць дэкрэт №5, які дазваляе ўладам забіраць дзяцей у нядбайных бацькоў у тэрміновым парадку.

Новы дэкрэт занёс папраўкі, змены і дадаткі ў дэкрэт ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем'ях». Як піша «Московский комсомолец», новы дакумент абвяшчае: нядбайныя бацькі, якіх дзяржава калісьці пазбавіла бацькоўскіх правоў, а іх дзяцей забрала на ўласную апеку, павінныя працаваць і кампенсаваць дзяржаве выдаткі на іх утрыманне.

Акрамя таго, новы дакумент дазваляе органам апекі забіраць дзяцей з няшчасных сем'яў у экстраным выпадку, калі для іх у сям'і ёсць «рэальная пагроза жыццю і здароўю». Пасля гэтага бацькоў правераць на прадмет працаўладкавання. Калі нядбайныя бацькі не працуюць, то на працу іх накіруюць у прымусовым парадку. Калі ж медыцынская камісія ўсталюе, што гэтыя людзі пакутуюць на алкашольную залежнасць і ў гэтай сувязі рэгулярна парушаюць працоўную дысцыпліну, іх у прымусовым парадку даставяць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках