9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міжнародная амністыя» паказала ў Амстэрдаме фільмы аб беларускай дыктатуры

1

У сталіцы Нідэрландаў адбыўся паказ двух фільмаў пра Беларусь, прысвечаны гадавіне рэферэндуму 1995 года, калі былі змененыя дзяржаўныя сімвалы і ўведзенае дзвюхмоўе.

Паказ быў арганізаваны амстэрдамскай студэнцкай групай «Міжнароднай амністыі», паведамляе «Радыё Свабода».

Абодва прадстаўленых фільма былі дакументальныя – гэта «Урокі беларускай» Міраслава Дэмбіньскага (Польшча) і «Can I get a Right?» Себасцьяна Хайтэля (Германія). Першы фільм распавядае аб падзеях сакавіка 2006 года вачыма моладзевага актывіста Франака Вячоркі, другі – аб акцыі «Міжнароднай амністыі» для прыцягнення ўвагі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Пасля дэманстрацыі кінафільмаў гледачы змаглі пагутарыць з прадстаўніком беларускай грамадскай ініцыятывы «Мы памятаем» і задаць свае пытанні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках