24 красавiка 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў антыядзернай акцыі аштрафавалі за расцяжку «Не — новаму Чарнобылю!»

Лідзкі раённы суд пакараў актывістку «Маладога Фронту» Ганну Бунько штрафам памерам у дзьве базавыя велічыні, а сябру грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Рудога папярэдзіў за ўдзел у чарнобыльскай акцыі.

Як паведаміла «Радыё Свабода» Ганна Бунько, супраць іх сьведчылі два міліцыянты. Падзеяў яны не сказілі — распавядалі, як было насамрэч. Судзьдзя ж, па словах дзяўчыны, выслухаў абодва бакі ды пачаў павучаць маладзёнаў маралі: маўляў, можаце папсаваць сваё жыцьцё.

«Ён прыгадаў нам выпадак падчас падзеяў у Маскве на пачатку 90-х, калі трое падлеткаў загінулі, абараняючы Белы дом — кінуліся пад танкі. І, маўляў, бачыце, як бывае — за што гэтыя дзеці аддалі сваё жыцьцё? Іх папомнілі два гады і забыліся ўсе, акрамя родных», - распавядае Ганна Бунько.

Сябру «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Рудога судзьдзя папярэдзіў, улічыўшы тое, што ён -- навучэнец каледжу.

«Ён сказаў, што я яшчэ малады, і таму на першы раз мяне папросту папярэджваюць», - зазначыў Яўген Руды.

Нагадаем, што трое ўдзельнікаў мірнай акцыі былі затрыманыя ў Лідзе 25 красавіка, калі хадзілі па вуліцах горада з расьцяжкай «Не — новаму Чарнобылю!» і раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра небясьпеку будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Актывістаў затрымалі і даставілі ў Лідзкі РАУС. Былі складзены адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні вызначанага парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Пасьля 22:00 Ганну Бунько і Яўгена Рудога вызвалілі, а актывіста Яўгена Скрабца пакінулі ў сьледчым ізалятары. Назаўтра яго асудзілі на адны суткі і вызвалілі адразу з залі суду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках