9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менск прыляціць пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак

16

Ужо на гэтым тыдні трыўмфатар «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак праспяе сваю знакамітую «Fairytale» у Менску.

Акрамя «Fairytale» Аляксандр Рыбак выканае і «Купалінку». На сцэну Палаца Рэспублікі ён выйдзе ў суправаджэнні прэзідэнцкага аркестра ў межах праекту ОНТ «Новыя галасы Беларусі». Паўфінальны канцэрт гэтага конкурсу тэлеканал пакажа 31 мая ў 21:05, піша «Салідарнасць» са спасылкай на часопіс «ОК!».

Раней паведамлялася, што Аляксандр Рыбак можа прыехаць у Беларусь 10 ліпеня, каб выступіць на «Славянскім базары», а сольны тур спевака пачнецца толькі восенню, хутчэй за ўсё ў кастрычніку.

Дарэчы, у інтэрв'ю часопісу «ОК!» Аляксандр Рыбак заявіў, што ягоныя першыя гастролі пачнуцца ў Беларусі і Расеі. Акрамя таго, у музыкі хутка выйдзе альбом «Fairytales» у стылі поп-фолк, дзе спалучаюцца класічныя музычныя інструменты з народнымі матывамі. Па інфармацыі «Салідарнасці», Аляксандр Рыбак будзе ў менскім аэрапорце 28 мая.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках