19 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміт у Прагу паедуць Сямашка і Мартынаў (Фота)

39

Сфармаваная афіцыйная дэлегацыя на саміце палітыкі «Усходняга партнёрства», які пройдзе 7 траўня ў Празе.

У склад дэлегацыі ўвойдуць першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Пра гэта заявіла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, перадае БелаПАН.

«Як вы ведаеце, запрашэнне на саміт ініцыятывы «Усходняе партнёрства» ЕЗ было перададзена міністрам замежных справаў Чэхіі, якая старшыюе ў ЕЗ, асабіста прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку. Як і планавалася, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб складзе дэлегацыі на саміце. Паколькі змест «Усходняга партнёрства» вельмі прыкладны і ахоплівае сацыяльна і эканамічна значныя накірункі супрацоўніцтва (гандаль, энергетыка, транспарт, міграцыя і г.д.), яго курыраванне аднесена да кампетэнцыі ўрада. Адпаведна, афіцыйная беларуская дэлегацыя была сфармаваная ў складзе першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра замежных справаў Сяргея Мартынава», — сказала Марыя Ваньшына.

Прадстаўніца МЗС Беларусі адзначыла, што «мы зыходзім з неабходнасці роўнага і недыскрымінацыйнага ўдзелу ва «Усходнім партнёрстве» усіх шасці адпаведных краінаў рэгіёна. Рэалізацыя ініцыятывы павінна служыць умацаванню адзінства еўрапейскага кантынента без утварэння новых падзяляльных лініяў і сфераў уплыву».

Нагадаем, што супраць прыезду на саміт ЕЗ беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі выказаўся прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс. Ён заявіў, што не прыме яго ў сваёй рэзідэнцыі і не падасць яму рукі.

Кіраўнік камісіі чэшскага Сената па падтрымцы дэмакратыі ў свеце Уласціміл Сегнал таксама катэгарычна супраць прыезду Лукашэнкі ў Прагу. «Мы проста не павінны дазволіць яму пакінуць самалёт», - адзначыў палітык.

У сваю чаргу, еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла, што кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг запрасіў на саміт ЕЗ не асабіста Аляксандра Лукашэнку, а Беларусь.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках