19 траўня 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перапалох у менскім аэрапарту

10

Сёння на саміт ЕЗ у Прагу выляцела дэлегацыя беларускіх апазіцыйных палітыкаў і трупа беларускага «Свабоднага тэатра». З-за гэтага пасажыры былі падвергнутыя самаму дбайнаму дагляду, а вылет самалёта затрымалі.

У выніку, як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін, у аэрапарту быў затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін. Яго даглядалі даўжэй за усіх і прапусцілі на пасадку толькі за 5 хвілін да вылету самалёта.

«Усе службы бегалі так, быццам здарылася нешта няўяўнае. Выязджалі Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Мілінкевіч і наш «Свабодны тэатр». Казуліна затрымалі. На пытанне, што адбываецца, ён сказаў: «Я сам не разумею, але гэтая працэдура адбываецца заўсёды. Заўсёды доўга і ўпарта глядзяць мае дакументы, часам нават затрымліваюць вылет самалёта», - распавёў Мікалай Халезін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках