9 чэрвеня 2026, aўторак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсельгас РФ будзе сачыць за «неадэкватнымі коштамі» беларускіх вытворцаў

1

Расейскія чыноўнікі заяўляюць, што будуць адсочваць ход выканання Беларуссю дамоўленасцяў па пастаўках малака.

«Учора ўвечары ўсе пытанні па пастаўках малака з Беларусі адрэгуляваныя, мы гэтую сітуацыю будзем адсочваць. Што датычыць Мінсельгаса, будзем глядзець, што адбываецца з балансам, з аб'ёмамі ўвозу», - заявіла журналістам міністр сельскай гаспадаркі РФ Алена Скрыннік пасля наведвання аграхолдынга «Дзмітрава Гара» у Цвярской вобласці, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле яе словаў, адносіны Расеі з Беларуссю ў малочнай сферы трэба падзяліць на дзве часткі. Перш за ўсё, гэта пастаўкі малочных вырабаў. Яна нагадала, што, у адпаведнасці з дамоўленасцямі, беларускі бок павінен аформіць дазваленчыя дакументы на ўвоз малочнай прадукцыі ў РФ у адпаведнасці з расейскім заканадаўствам, з тэхрэгламентам на малако.

Другая частка, адзначыла міністр, датычыць таго, што беларускія вытворцы пры падтрымцы рэспубліканскага савета міністраў маюць магчымасць рэалізоўваць на тэрыторыі РФ сухое малако і іншыя малочныя вырабы па коштах ніжэй за сабекошт. Паводле яе словаў, гэтыя кошты не супастаўныя з коштамі расейскіх вытворцаў.

«Нашыя вытворцы не маюць магчымасці рэалізоўваць сваю прадукцыю па коштах, адэкватных кошту беларускай малочнай прадукцыі», - заявіла яна. У гэтых умовах, дадала міністр, расейскім вытворцам часцяком бывае невыгадна займацца малочнай жывёлагадоўляй. Пры гэтым яна падкрэсліла, што ў Расеі ў апошнія гады робіцца акцэнт менавіта на нарошчванне пагалоўя малочнай жывёлы.

Яна таксама адзначыла, што ў цяперашні час доля імпарту ў аб'ёмах спажывання малочнай прадукцыі ў РФ складае 16%.

Як адзначыла А.Скрыннік, ва ўмовах, якія склаліся, сельгасведомствы Расеі і Беларусі перападпісалі балансы вытворчасці і спажывання малака, у адпаведнасці з якімі зніжаюцца пастаўкі сухога малака і павялічваюцца аб'ёмы ўвозу тварагу і сыра. Акрамя таго, прынятае рашэнне аб спыненні ў другім і трэцім кварталах паставак беларускага сухога малака. Яны адновяцца толькі пасля 30 верасня.

«Такім чынам, расейскія таваравытворцы абароненыя ад неадэкватных коштаў беларускіх вытворцаў», - падкрэсліла міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках