25 красавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі афіцыйна папрасілі ў Масквы 9 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС

25

Афіцыйны Менск накіраваў Расеі афіцыйны запыт аб выдачы крэдыту на будаўніцтва АЭС.

Пра гэта 2 траўня паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго словаў, 6—6,5 млрд. даляраў плануецца выдаткаваць на будаўніцтва самой АЭС, астатнія — на стварэнне неабходнай інфраструктуры.

«Акрамя таго, падчас перамоваў беларускі бок дамогся, каб расейскі бок прыняў ўдзел і ў фінансаванні будаўніцтва транспартнай, прамысловай інфраструктуры. Расейскі бок у прынцыпе пагадзіўся з такім падыходам і рэкамендаваў нам звярнуцца да ўрада», — паведаміў ён.

У студзені 2009 года на перамовах з гендырэктарам расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Сяргеем Кірыенкам ў Менску першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка пацвердзіў гатоўнасць уладаў да рэалізацыі праекту будаўніцтва АЭС, генеральным падрадчыкам якога выступіць расейскае ЗАТ «Атамбудэкспарт».

Адзначым, што намер уладаў будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, найбольш пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захоўвання ядзерных адыходаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках