9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянеры працягваюць барацьбу за вызваленне палітвязняў

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» працягваюць праводзіць акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

22 чэрвеня маладыя апазіцыянеры ізноў сабраліся каля ўніверсама «Фрунзенскі» для таго каб нагадаць менчукам аб тым, што ў нашай краіне ёсць палітычныя зняволеныя, паведамляе сайт f-fight.org.

Актывісты трымалі ў руках расцяжку «Свабоду палітвязням» і скандавалі лозунгі «Свабоду Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку!». Акцыя працягвалася каля 10 хвілін, пасля чаго маладыя людзі разыйшліся.

Нагадаем што лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітвязнямі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках