9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над удзельнікам «Працэсу 14-ці» Арцёмам Дубскім пройдзе 7 ліпеня

Асіповіцкі суд вызначыўся з датай судовага паседжання па справе актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага.

Яго вінавацяць у парушэнні правілаў адбыцці пакарання, перадае «Радыё Свабода». Суд над вязнем сумлення прызначаны на 7 ліпеня.

Нагадаем, што Арцёма Дубскага асудзілі па «справе 14-ці» да 2 год абмежавання волі.

У сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі Дубскаму два надуманых папярэджання аб парушэнні правілаў адбывання пакарання, маладафронтавец быў вымушаны з'ехаць ва Ўкраіну. Дубскі быў затрыманы 13 лютага ў Гомелі, калі ехаў у Менск, каб прыняць удзел у акцыі ў гонар дня святога Валянціна.

Моладзевага актывіста трымалі ў Бабруйскам СІЗА, а потым да вызначэння даты судовага паседжання адпусцілі пад падпіску аб невыяздзе.

Нагадаем, што «справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да 9 снежня 2008 года да суду ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках