Навіна аб смерці Майкла Джэксана абваліла найбуйныя інфармрэсурсы света
7- 26.06.2009, 12:37
Пасля паведамлення аб смерці легенды сучаснай поп-культуры Майкла Джэксана амаль усе найбуйныя інфармацыйныя сайты працавалі з даволі прыкметнымі затрымкамі.
Вельмі складана было зайсці на навіну аб спеваку на сайце BBC, амаль не адкрываўся сайт CNN, Вікіпедыя таксама часова перавяла артыкулы аб Джэксане ў рэжым "толькі чытанне", паведамляе CyberSecurity.ru.
Першымі аб смерці спевака паведамілі не інфармагенцтвы або тэлеканалы, а малавядомыя сайты і блогеры. Першым аб шпіталізацыі Джэксана паведаміў сайт TMZ.com, які спецыялізуецца на селебрыці-навінах, гэты рэсурс у 0:30 па менскім часе са спасылкай на персанал клінікі, куды быў дастаўлены спявак, напісаў, што Джэксан дастаўлены да іх без пульса са спыненнем сэрца, прычым лекары адразу ж сакрэтна заявілі, што запусціць сэрца спевака будзе ўжо немагчыма.
Найбуйныя інфармагенцтвы, такія як AP або Reuters, на той момант яшчэ маўчалі. Не было навін і ад найбуйных тэлеканалаў.
Праз літаральна пару хвілін пасля публікацыі на TMZ больш чым сотня зарэгістраваных рэдактараў энцыклапедыі Вікіпедыя кінуліся дадаваць запісы ў старонку аб Джэксане.
Паводле дадзеных статыстыкі, да 1:00 на старонку, прысвечаную спеваку было зафіксавана амаль 10 000 зваротаў. Зрэшты, шматлікія карыстальнікі энцыклапедыі паспяшаліся паведаміць, што Джэксан пакуль не мёртвы. "Ён не мёртвы, гэта папярэднія рэдакцыі старонак, яшчэ раз паўтараю, ён не мёртвы", абвяшчалі некалькі каментароў пад новымі запісамі.
На старонцы Джэксана ў Вікіпедыі разгарнуліся сапраўдныя баталіі: адны рэдактары спешна замянялі "ёсць" на "быў", "жыве" на "жыў" і т д. Праз яшчэ 15 хвілін адміністрацыя Вікіпедыі амаль на 2,5 гадзіны наогул адключыла частку старонак энцыклапедыі, растлумачыўшы гэта тэхнічнымі праблемамі на серверах.
Прыкладна ў 1:15 аб тым, што Майкл Джэксан у вельмі цяжкім стане дастаўлены ў лякарню паведаміў сайт газеты Los Angeles Times, пасля чаго ў свае стужкі звесткі аб крытычным стане Джэксана запусцілі Reuters, AP, Bloomberg, BBC і CNN. Пры гэтым усе яны паведамлялі, аб незразумелым стане Джэксана: па адных дадзеных ён быў падлучаны да апарата штучнага сэрца, па іншых спявак знаходзіўся ў коме, па трэціх ён ужо мёртвы.
У выніку, прыкладна ў 3 гадзіны па Маскве практычна ўсе СМІ са спасылкай на афіцыйных прадстаўнікоў лякарні паведамілі: "Джэксан мёртвы". Адразу пасля гэтага тысячы каментароў сталі з'яўляцца на сэрвісах Twitter, Facebook і іншых.
Навіны аб Майкле Джэксане і аб тым, што прыхільнікі натоўпамі збіраюцца вакол лякарні, дзе сканаў спявак, з вялікім адрывам знаходзяцца ў топе ўсіх найбуйных навінавых і блог-сэрвісаў.